Деятельность

 

 

Государственное учреждение образования «Ветринский ясли-сад №1 Полоцкого района" согласно статье 151 Кодекса Республики Беларусь об образовании в своей работе руководствуется учебной программой дошкольного образования.

Образовательные услуги на платной основе: Хореография

 
Хореография в детском саду – это самое любимое из  детских занятий. Малыши настолько переполнены жизненной энергией, что абсолютно не могут усидеть на месте и обязательно всем видам деятельности предпочитают ту, где нужно двигаться. Поэтому и занятие хореографии в детском саду, который обычно проходит под веселую музыку, кажется малышам заманчивым и привлекательным.
 
Хореография способствует творческой реализации потребностей малышей в двигательной активности. Однако в в занятиях хореографией существует немало плюсов:
· развивается чувство ритма, темпа;
· ребенок становится физически сильнее и выносливее;
· неуклюжих детей среди тех, кто занимается танцами, практически не бывает – отрабатывается ловкость и координация движений;
· закаляется сила воли;
· развивается умение преодолевать трудности;
· возникает умение работать на результат;
· укрепляется костная система и мускулатура;
· стимулируется развитие памяти (она нужна для воспроизведения последовательности танцевальных движений);
· ребенок обучается внимательному восприятию;
· танец – занятие творческое, поэтому мышление и воображение ребенка также развиваются;
· двигательная активность укрепляет иммунитет, и ребенок растет более здоровым, чем его сверстники;
· развивается первичный художественный вкус;
· формируется красивая осанка;
· у ребенка появляются красивые и точные жесты и телодвижения;
· стеснительные дети обретают уверенность в себе.
 
Современная хореография для детей действительно имеет множество плюсов. К тому же, малышам легко и приятно заниматься бегом, прыжками и подскоками, и ребенок заряжается позитивной энергией. 
 
Детство особенно восприимчиво к прекрасному – музыке, танцу. Это важный и нужный процесс развития детей.
 

 

Руководитель - Барташевич Анна Валентиновна

График работы: понедельник, среда

 

свернуть

Кансультацыя для бацькоў "Мама, тата, давайце гуляць і размаўляць па-беларуску!"

     Дашкольнае дзяцінства- залатая пара ў жыцці кожнага чалавека, а разам з тым вялікі і адказны перыяд інтэлектуальнага развіцця асобы. Гэта самы спрыяльны час выяўлення и развіцця дзіцяці, калі можна  далучаць да роднай мовы.

    Прапануем  бацькам некалькі парад паступовага знаёмства дзяцей дашкольнага ўзросту з роднай мовай.

      З чаго пачаць? Пачніце з калыханак, чытання кніжак-малютак, прывітання на роднай мове. Затым звярніцеся да збораў ў садок у гульневай форме. “А давай апранацца па-беларуску!” – прапануйце малышу. І называйце яго адзенне: шкарпэткі, насоўка, кішэнька, каўнерык, гузікі, боцікі і г.д. Праз некалькі дзён ваша дзіця без памылак будзе знаходзіць адпаведную рэч, а потым і само назаве яе па-беларуску.

      На кухні хай маці пазаве дачушку гатаваць ежу па-беларуску. Назвы садавіны, гародніны, электрапрыбораў дзеці запомняць хутка і з задавальненнем будуць ужываць іх у размове з іншымі людзьмі. Тым часам тата, займаючыся рамонтам кватэры, разам з сынам разбіраюцца, якія патрэбны цвікі, гаечныя ключы, дошкі, шпалеры і іншае.

      Ідучы па вуліцы з малым, раскажыце яму аб памятніках архітэктуры нашага гораду, назавіце па-беларуску назвы крамаў, транспарту, дрэў у парку, хатніх і дзікіх жывёл. Не трэба навязваць малышу размову, калі ён змарыўся, хоча адпачыць або пагуляць. Рухайцеся паступова, але ўпарта і тады, калі ваша дзіця пойдзе у школу, вы убычыце, што нездарма бавілі з ім час, далучаючы яго да роднай мовы.

      Лічыце, гэта займае шмат часу, ці патрабуе дадатковых ведаў? Не? Тады, не адкладаючы, бярэмся за работу і добрых вам з дзіцем гульняў па-беларуску.

свернуть

Вывучаем родную мову

Адным з галоўных дасягненняў у перыяд дашкольнага дзяцінства з’яўляецца авалоданне мовай. Першыя маўленчыя навыкі дзіця атрымлівае ў сям’і. Грамадскае дашкольнае выхаванне, з’яўляючыся першым звяном агульнай адукацыйнай сістэмы, закладвае асновы моўнай культуры асобы. 

Мова — гэта не толькі сродак сацыяльнага ўзаемадзеяння, намінацыі рэчаіснасці, прылада інтэлектуальнай дзейнасці, рэфлексіі, самавыяўлення, самарэгуляцыі і сацыялізацыі асобы, але і ўвасабленне культурных і гістарычных каштоўнасцей народа.

Мова таксама выступае асноўным механізмам этнагенезу (прыналежнасць пры нараджэнні да якой-небудзь нацыі), дзе за ёй замацоўваецца сігніфікатыўная функцыя, інакш кажучы, мова служыць знакам для нацыянальнай ідэнтыфікацыі. 

Працэс авалодання дзіцём мовай вельмі складаны, што абумоўлівае патрэбу ў педагагічным кіраванні, заснаваным на грунтоўным навуковым псіхолага-педагагічным падыходзе. Унікальнасць і складанасць моўнай сітуацыі, якая характарызуецца функцыянаваннем у рэспубліцы беларуска-рускага блізкароднаснага білінгвізму, патрабуе пэўнай спецыфічнай арганізацыі выхавання і навучання дзяцей дашкольнага ўзросту ў адпаведнасці з неабходнасцю засваення дзвюх моў.

Авалоданне беларускай мовай у дзiцячым садку адбываецца у адпаведнасцi з вучэбнай праграмай дашкольнай адукацыi. 

Вывучайце родную мову разам з намi!

 

свернуть